Понедельник, 01.05.2017, 05:22
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Каталог файлов | Регистрация | Вход
Меню сайта
  • SEO
  • MMM-2011 - мнение "белорусского мавроди" Валекса Буяк
  • Категории каталога
    Мои файлы [8]
    Мини-чат
    Наш опрос
    как долго будет еще МММ-2011
    Всего ответов: 591
    Форма входа
    Поиск
    Друзья сайта
    Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0
    «Сэкай» дому твоему
    Главная » Файлы » Мои файлы

    Буяк: Тое, што апісваў Міхалевіч – не катаванні, а турэмны побыт…
    [ ] 22.04.2011, 23:20

    Gudas64

    @exravalex #twiby #electby http://bit.ly/hK0XiQ Валекс Буяк: Тое, што апісваў Міхалевіч – не катаванні, а турэмны побыт…

    Буяк: Тое, што апісваў Міхалевіч – не катаванні, а турэмны побыт

    Экстрасенс, які амаль 8 гадоў правёў за кратамі, распавёў Еўрарадыё пра свае здольнасці, турму і пра тое, чаму вырашыў адказаць на выклік Лукашэнкі.

    Аўтар: Андрэй Елісееў 21.04.2011 13:49

    Валекс Буяк, які дзеля бойкі з Аляксандрам Лукашэнкам гатовы далучыць сябе да беларускай апазіцыі, даў інтэрвію Еўрарадыё. На днях майстар усходніх адзінаборстваў публічна прыняў выклік кіраўніка Беларусі. Нагадаем, апошні заявіў:

    "Хочаце лоб у лоб мне супрацьстаяць, выходзьце на футбольную, хакейную пляцоўку! Біцца будзем, страляцца будзем!"

    А вось што адказаў Валекс Буяк: "Прымаю выклік, хай выходзіць! Магу выйсці на татамі, рынг, па любых правілах любых адзінаборстваў. Каратэ гатовы выключыць, бо я майстар каратэ, каб прыраўнаць умовы".

    Валекс Буяк – асоба незвычайная. Аматар японскай культуры, ён доўга прафесійна займаўся ўсходнімі адзінаборствамі, у сярэдзіне 90-х заснаваў Цэнтар японскай культуры і выдавецтва. Быў ён і прадзюсарам папулярнага ў 90-х музычнага дуэта "Дзі Бронкс і Наталі”.

    Цяпер жа Валекс Буяк больш вядомы як былы ўдзельнік папулярнага шоў "Бітва экстрасэнсаў" на канале ТНТ – чалавек, які мае незвычайныя здольнасці.

    Валекс Буяк: "Я добра бачу верагодную будучыню, менавіта верагодную, бо яна не на 100% вызначаная. Я магу і змяняць будучыню, але гэта многа энергіі патрабуе, раблю гэта вельмі рэдка, і лепей у гэта ня ўмешвацца. А часцей за ўсё ў форме пытанне-адказ, мне трэба спытаць нешта канкрэтнае ў астралу. Вось чаму я ў Мінску не прадказаў гэтую падзею..."

    Дарэчы, Валекс Буяк лічыць, што выканаўцы выбуха пакуль што не затрыманыя.

    Майстар ўсходніх адзінаборстваў мае і іншы не зусім прыемны досвед – амаль 8 гадоў ён правёў у зняволенні па абвінавачанні ў стварэнні фінансавай піраміды.

    Валекс Буяк: "Тое, што апісваў Міхалевіч, па паняццях нашых турмаў, гэта не катаванні – гэта побыт. Побыт, з якім яшчэ можна існаваць. А катаванні – так, і катаванняў там хапае... Я памятаю, са мной у камеры быў адзін дагестанец, па пашпарце беларус. З ім любую размову завядзеш, і праз пару хвілін ён яе пераводзіць у аповед, як яго білі. Так яго гэта эмацыйна закранула! Прычым, наколькі я магу меркаваць, часта б'юць моцных і здаровых, відаць, нейкі комплекс непаўнавартаснасці ёсьць у супрацоўнікаў".

    Валекс Буяк кажа, што яго крымінальная справа была пад асабістым кантролем кіраўніка краіны. Маўляў, яму падалі гісторыю ў пэўным ракурсе, пасля чаго сам Лукашэнка даў указанне, каб Валекс сядзеў доўга і як махляр. З іншага боку, дадае суразмоўца, трапіўшы за краты, ён застаўся жывы і пазбег смерці праз сваю бізнэс-дзейнасць, і гэтаму Лукашэнка пэўным чынам паспрыяў.

    Валекс Буяк: "Таму зла я на яго не трымаю. Але накастыляў бы яму з задавальненнем (смяецца)"


    Я пытаюся ў Валекса, ці не баіцца ён публічна прымаць выклік на бойку, выказаны кіраўніком краіны. Ці не прывабіць гэта нядобрую ўвагу з боку ўладаў?

    Валекс Буяк: "Думаю, яны ўвесь час пра мяне не забываюць. Калі ўжо трапіў у чорны спіс – дык гэта надоўга, калі не назаўсёды. Таму няма сэнсу хавацца, гэта як трус, якім я быць не хачу. Я беларускі нармальны заяц, які будзе біцца, стукаць у свой барабан да апошняга (смяецца). Вось і стукаю ў сваім блогу"

    Экстрасенс Валекс Буяк робіць свой прагноз: Лукашэнка пазбавіцца ўлады ў 2012 годзе. На чале краіны стане кіраўнік, больш арыентаваны на Расію. Але ў наступныя выбары пераможа іншы, празаходні, які будзе паспяхова абараняць беларускія нацыянальныя інтарэсы.

    Категория: Мои файлы | Добавил: sensei | Автор: Андрэй Елісееў
    Просмотров: 950 | Загрузок: 0 | Комментарии: 1 | Рейтинг: 4.5/2 |
    Всего комментариев: 1
    1
    1  
    Н-да, Мавроди и то меньше лет дали.

    Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
    [ Регистрация | Вход ]
    Сделать бесплатный сайт с uCozCopyright MyCorp © 2017