Пятница, 29.03.2024, 17:23
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Каталог файлов | Регистрация | Вход
Меню сайта
  • SEO
  • MMM-2011 - мнение "белорусского мавроди" Валекса Буяк
  • Категории каталога
    Мои файлы [10]
    Мини-чат
    Наш опрос
    как долго будет еще МММ-2011
    Всего ответов: 592
    Форма входа
    Поиск
    Друзья сайта
    Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0
    «Сэкай» дому твоему
    Главная » Файлы » Мои файлы

    про деревню, где я родился
    [ ] 15.11.2012, 23:45
    В районной газете Ивьевского р-на "Ивьевский край"

    (ранее "Путь Ильича") появилась статья о прошлом моей деревни. Даже дом, где я родился упомянут.

    Лежневічы. Гісторыя калектыўнай гаспадаркі

    Лежневічы. Гісторыя калектыўнай гаспадаркі

    Калектывізацыя ў пасляваенныя гады ў Лаздунскім сельсавеце, як і ў большасці вёсак Іўеўскага і Юрацішкаўскага раёнаў, праходзіла з вялікім нежаданнем насельніцтва і нават адкрытым супраціўленнем жыхароў, якія пайшлі ва ўзброеныя атрады Арміі Краёвай. Намаганні мясцовых партыйных і савецкіх органаў былі накіраваны на тое, каб завяршыць калектывізацыю дробнаўласніцкіх гаспадарак паскоранымі тэмпамі. Да вырашэння арганізацыйных пытанняў падключаліся раённыя аддзелы народнага камісарыята ўнутраных спраў.

    Да 1952 года былі створаны калектыўныя гаспадаркі ў вёсках: Яськавічы (калгас імя Ванды Васілеўскай), Круплі (калгас «Чырвоны партызан», старшыня Каваленка), Карашаняты (старшыня Іосіф Ракець), Вялікая і Малая Чапунь (калгас «Перамога», старшыня Віктар Валканоўскі), Песевічы (калгас «Маладая гвардыя»), Лежневічы (калгас «17 верасня», старшыня Плюшчык).

    Настойліва супраціўляліся і не ўступалі ў калгас жыхары вёскі Шыльвы. Актыўную работу супраць стварэння калгаса вялі сярод вяскоўцаў асобныя жыхары вёскі, за што і адбывалі пакаранне ў турме. І толькі ў 1955 годзе па ўласнай волі жыхары Шыльваў сталі калгаснікамі аб’яднанага калгаса «17 верасня». Узбуйнены калгас быў створаны на базе вышэй пералічаных гаспадарак у 1954 годзе. Цэнтрам новага калгаса стала вёска Лежневічы. Назва калгаса сімвалічная. 17 верасня 1939 года Чырвоная Армія вызваліла тэрыторыю заходняй Беларусі ад польскіх захопнікаў. Беларускі народ аб’яднаўся і пачаў жыць у адной рэспубліцы — БССР.

    Старшынёй аб’яднанага калгаса на агульным сходзе калгаснікаў быў абраны Аляксей Іванавіч Кантаніст, які да таго працаваў ляснічым Белабярэжскага лясніцтва. Бухгалтэрыю калгаса ўзначаліў Нестраляеў. Кантора размяшчалася ў хаце Яўгеніі Буяк. [это мой дом, моей матери. Тату арыштавалi на 25 гадоу за помац Армii Краёвай, i камунiсты забралi каня i палову хаты, дзе i была кантора - Валер Буяк]

    Час станаўлення калгаса быў нялёгкім. Аднак Аляксей Іванавіч Кантаніст быў добрым арганізатарам і прапагандыстам. Ён настройваў людзей на добрасумленную працу, веру ў будучае лепшае жыццё.

    А. Кантаніст нарадзіўся ў 1918 годзе ў вёсцы Валатоўка Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Перад пачаткам вайны служыў у Гродне. У чэрвені 1941 года — старшынёй 24 зенітнага артылерыйскага палка. Там і застала яго вайна. Трапіў у акружэнне. З групай байцоў збег з нямецкага палону, вярнуўся пешшу на родную Расоншчыну. 3 верасня 1942 па ліпень 1944 года ваяваў з гітлераўцамі ў складзе партызанскага атрада імя Суворава. Стаў сябрам па зброі і ўдзельнічаў у баявых аперацыях разам з Пятром Міронавічам Машэравым, які стварыў і ўзначаліў Расонскае антыфашысцкае падполле, быў камандзірам партызанскага атрада, камісарам партызанскай брыгады.

    А. Кантаніст займаў пасаду старшыні калгаса два гады. Затым яго абралі старшынёй Лежневіцкага сельсавета. Старшынёй у Лежневічы быў накіраваны «трыццацітысячнік» Васіль Андрэевіч Абразкоў, які да таго ў званні палкоўніка працаваў начальнікам Дзяржаўнай аўтаінспекцыі горада Мінска. Ён зусім нядоўга ўзначальваў калгас.

    Раённая газета «Новае жыццё» (орган Юрацішкаўскага РК КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных) 21 чэрвеня 1957 года пісала, што за 5 месяцаў бягучага года ў калгасе «17 верасня» атрымана на 100 гектараў сельгасугоддзяў толькі 14,8 цэнтнера малака і 1,2 цэнтнера мяса. Жывёлагадоўчыя памяшканні прыходзяць у непрыгоднасць, разбураюцца, новыя не будуюцца.
    1 снежня таго ж года раёнка ў артыкуле «Адкрытае пісьмо старшыні калгаса «17 верасня»В.А. Абразкову» крытыкуе старшыню за беспарадак на фермах.

    Але былі ў калгасе і станоўчыя моманты. 13 верасня 1957 года раённая газета паведаміла, што ў калгасе «17 верасня» будуецца электраcтанцыя. Устаноўлены рухавік і генератар магутнасцю 35 кілават, вядуцца работы па праводцы электраліній. Пуск электрастанцыі, гаварылася ў артыкуле, дазволіць электрыфікаваць усе жывёлагадоўчыя памяшканні і частку паляводчых брыгад. Напярэдадні 40-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі лямпачкі Ільіча загарацца ў дамах многіх калгаснікаў.

    З 1958 па 1960 год старшынёй калгаса працаваў Іван Лук’янавіч Дадычын, які да таго займаў пасаду трэцяга сакратара Юрацішкаўскага райкама партыі.

    Калгас складаўся з 8 вытворчых участкаў, былых дробных калгасаў. На кожным участку працавалі брыгадзір і яго памочнік.

    У калгасы забіралі коней, вазы, хамуты, сельскагаспадарчы інвентар. Пад калгасныя канюшні і фермы, склады сена выкарыстоўваліся людскія гумны. Пазней драўляныя гумны пачалі звозіць з вёсак, хутароў і будаваць драўляныя жывёлагадоўчыя фермы.

    Кожны калгаснік павінен быў адпрацаваць мінімум працадзён, колькасць якіх вызначалася на агульным сходзе калгаснікаў. Спачатку мужчынам была ўстаноўлена норма — 150 працадзён у год, жанчынам — 120. Праз некаторы час іх колькасць павялічылася: мужчынам — 180, жанчынам — 150. Але не ўсякая работа, якую чалавек выканаў за дзень, лічылася за адпрацаваны працадзень. Калі яна была не вельмі цяжкай і нескладанай, то адзін працадзень даваўся за тры адпрацаваныя дні.

    Калгас быў бедным. Таму на адзін працадзень калгаснікам выдавалі пасля збору ўраджаю толькі палову кілаграма жыта, а з 1956 — 1957 гадоў — 20 капеек. За 20 капеек у 50- ыя гады можна было купіць бохан хлеба за 14 капеек ці 200 грамаў цукерак «Падушачкі».

    У 1960 годзе старшынёй калгаса «17 верасня» быў абраны Стані-слаў Пятровіч Суднік, які займаў гэтую пасаду да 1967 года. Ён закончыў Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Надаваў асаблівую ўвагу жывёлагадоўлі, часта наведваў фермы, сам даваў мянушкі каровам, а загадчыкі ферм і даяркі пісалі тыя мянушкі на бірках.

    Як успамінае Тарэза Іосіфаўна Бутрым, былы галоўны бухгалтар калгаса (1961-1986), кавалер ордэна «Знак Пашаны», у калгасе ў той час дзейнічалі дзве будаўнічыя брыгады, якія ўзводзілі розныя аб’екты. Былі пабудаваны драўляныя малочнатаварныя фермы ў Лежневічах (на 200 галоў), у Круплях, Яськавічах, Шыльвах, Песевічах, Козевічах, Вялікай Чапуні; два цялятнікі (кожны на 150 галоў) у Лежневічах і дзве фермы па вырошчванні маладняка буйной рагатай жывёлы ў Круплях і Шыльвах.

    Дойны статак у калгасе налічваў 500 галоў. Надой малака на адну карову ў год складаў 2000 літраў малака. Кароў даілі ўручную.

    У калгасе налічвалася 2500 гектараў сельгасугоддзяў (з улікам ворыўных зямель, сенажацяў і пашаў). Плошча ворыўных палёў складала 1200 гектараў. Калгас не меў вузкай спецыялізацыі — вырошчвалі жыта, пшаніцу, авёс, грэчку, бульбу, кармавыя і цукровыя буракі, лён.

    У гэты перыяд папоўніўся машынна-трактарны парк гаспадаркі: былі набыты 9 трактараў (гусенічныя і МТЗ), 6 грузавых аўтамабіляў, легкавы аўтамабіль для старшыні. Былі пабудаваны гаражы для тэхнікі і склад для запчастак.

    Толькі ў пачатку 60-х гадоў калгас набыў некалькі агрэгатаў для пасадкі і збору ўраджаю бульбы, два камбайны СК-4 «Ніва». А да таго зерневыя і бабовыя культуры ўбіралі сярпамі і косамі, звозілі пад навесы, малацілі трактарнымі малатарнямі. Бульбу садзілі коньмі пад плуг, восенню наворвалі рады коннымі плугамі. Жанчыны капалі бульбу драпцамі, дзялкі буракоў таксама палолі і капалі рукамі.

    У перыяд, калі калгас узначаліў старшыня Станіслаў Пятровіч Суднік, калгас закупіў ільномалатарні. Толькі ў 70-я гады з’явіліся ў гаспадарцы сеялкі, ільномалатарні і іншыя агрэгаты для вырошчвання ільну.
    24 снежня 1967 года старшынёй калгаса «17верасня» быў абраны Іосіф Браніслававіч Прыбада. 17 гадоў узначальваў ён гаспадарку. Затым быў пераведзены працаваць ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі Іўеўскага райвыканкама.

    У 1970-1980-я гады калгас знаходзіўся на ўздыме. Машынна-трактарны парк налічваў: 24 трактары, 8 камбайнаў, больш, як 20 аўтамабіляў.

    Былі пабудаваны новыя гаражы, механізаваная майстэрня, КЗС, новы зернесклад. У 1970 годзе на тэрыторыі мехмайстэрні пабудавалі новую цагляную лазню. Яна працавала па пятніцах і суботах бясплатна.

    У 1968 годзе была набыта піларама, якая забяспечвала матэрыяламі будаўнічую брыгаду. Калгасныя спецыялісты і механізатары забяспечваліся жыллём — драўлянымі дамамі, якія праўленне калгаса выкупляла ў вяскоўцаў.
    Дзякуючы шырокаму выкарыстанню механізацыі, якаснай агратэхнічнай апрацоўцы палёў, прымяненню хімічных угнаенняў, павысілася ўраджайнасць усіх культур.

    Пачалася рэканструкцыя жывёлагадоўчых ферм. У Лежневічах былі пабудаваны: новы кармацэх, два адкормачнікі з механічнай раздачай кармоў на 600 галоў, з механічным выдаленнем гною; цялятнік на 400 галоў, два цялятнікі на 75 галоў кожны. З’явілася малочнатаварная ферма ў Чапуні на 200 галоў, было завершана будаўніцтва новай малочнатаварнай фермы ў Яськавічах на 200 галоў. На ўсіх фермах налічвалася 700 -750 галоў дойнага статку. Надоі малака ўзраслі да 3000 літраў на карову ў год.

    У год калгас прадаваў 150-200 тон мяса, 500-600 тон малака. Вялікія прыбыткі прыносіў гаспадарцы лён. Па вытворчасці мяса і малака калгас пастаянна спаборнічаў у раёне з калгасам імя XXII партз’езда за першае ці другое месцы.

    На рахунак калгаса ад прададзенай прадукцыі паступалі вялікія грошы — ад 115 да 180 тысяч рублёў. Яны ішлі на выплату заробку працуючым, падаткі, набыццё тэхнікі, паліўна-змазачных матэрыялаў, запчастак, угнаенняў, на будаўніцтва новых гаспадарчых аб’ектаў.

    У калгасе працавала на той час 400 чалавек: механізатары, жывёлаводы, спецыялісты, паляводы.

    У 1970-1972 гадах група працаўнікоў калгаса ўзнагароджана ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга. Гэта: брыгадзір вытворчага ўчастка Ціт Сямёнавіч Кабанаў, звеннявая па вырошчванні ільна Яніна Браніславаўна Кяўлен, механізатары Мар’ян Іванавіч Расейна і Іван Іванавіч Аляхновіч, даяркі Леаніда Антонаўна Буяк і Марыя Якубаўна Выдронак.

    Былы старшыня тых часоў Іосіф Браніслававіч Прыбада ўспамінае нялёгкія гады працы на пасадзе старшыні. За невыкананне планавых паказчыкаў можна было «пакласці на стол партыйны білет». А гэта азначала — канец усякаму поспеху, жыццёваму — таксама. Але вырашаць пастаўленыя задачы яму дапамагалі надзейныя і працавітыя калгаснікі, спецыялісты, механізатары, жывёлаводы, паляводы. А яшчэ ён лічыць, што лічба «17″ для яго шчаслівая. Ён адпрацаваў на нялёгкай пасадзе 17 гадоў у калгасе, які насіў назву «17 верасня», а зараз пражывае ў Іўі па вуліцы Зялёнай у доме пад нумарам 17.

    Іосіф Браніслававіч з удзячнасцю ўспамінае добрых, адказных, граматных спецыялістаў, якімі былі галоўны аграном Міхаіл Філіпавіч Лючкоў, галоўны заатэхнік Васіль Сцяпанавіч Кухараў, галоўны інжынер Іван Баляслававіч Лотвін, загадчык круплянскага вытворчага ўчастка Марыя Уляшка, звеннявая лежневіцкага ільнаводчага звяна Марыя Міхайлаўна Каравайчык і іншыя.

    Між іншым, ільнаводства ў калгасе было паднята на небывалую вышыню. Грашовых даходаў ад прададзенага ільновалакна хапала на гадавы фонд зарплаты, які складаў 350-400 тысяч рублёў. Старшыня калгаса ў 80-я гады атрымліваў 264 рублі, механізатары і жывёлаводы — 600-700 рублёў. Калгас абыходзіўся без дзяржаўных крэдытаў. Даходы ад жывёлагадоўлі ішлі на набыццё новай тэхнікі, на будаўніцтва. Чатырох здадзеных бычкоў хапала, каб купіць для гаспадаркі новы камбайн, які каштаваў у той час 4 тысячы рублёў.

    З 1968 па 1985 год калгас трывала ўтрымліваў раённае лідэрства ў галіне жывёлагадоўлі.

    …З сакавіка 1985 года па жнівень 1986 калгас узначальваў Віктар Мікалаевіч Барысевіч. Гэта быў перыяд сацыяльна-культурнага ўздыму гаспадаркі. Актыўна вялося будаўніцтва жылля. З’явілася новая вуліца з цагляных дамоў — Маладзёжная. Атрымалі жыллё спецыялісты, механізатары, жывёлаводы. Былі добраўпарадкаваны вуліцы, пракладзен вадаправод, пабудаваны лазні ў вёсках Яськавічы і Чапунь, адрамантаваны гравійныя дарогі, якія вялі ў Яськавічы, Круплі, Шыльвы, дарогі да фермаў.

    Аднак адраджэнне вёскі было раптоўна спынена пасля таго, як калгас «17 верасня» далучылі да калгаса «Савецкая Беларусь». Гэта адбылося ў жніўні 1986 года.

    Праз 9 гадоў, у студзені 1995 года, па ініцыятыве новага старшыні Іўеўскага райвыканкама Мікалая Уладзіміравіча Дуніча адбылося адраджэнне калгаса «17 верасня». На пасаду старшыні зноў быў рэкамендаваны В. Барысевіч. І калгаснікі з задавальненнем успрынялі гэтую навіну. Але вярнуць калгасу былую славу было ўжо немагчыма. Пасля дзесяцігоддзя распаду, гаспадарка страціла былыя пазіцыі па ўсіх паказчыках. Ці, правільней будзе сказаць, такога калгаса не было ажно 9 гадоў. Выехалі з Лежневіч і спецыялісты-прафесіяналы…

    Са студзеня 1996 года па 2000 год гаспадаркай кіраваў Аляксандр Антонавіч Сідорчык. Новы старшыня прыняў калгас з фінансавымі пазыкамі. У страшэнным дэфіцыце былі паліва, кармы, угнаенні, адсутнічалі парадак і дысцыпліна як сярод непасрэдных выканаўцаў, так і сярод спецыялістаў. Ды, дзякуючы настойлівасці старшыні, ажыў машынна-трактарны парк, з’явіліся паліва, запчасткі, угнаенні. У 1996 годзе калгас нават першым у раёне правёў веснавую сяўбу, адным з першых убраў зерневыя і зернебабовыя, сабраў нядрэнны ўраджай. Пры А. Сідорчыку ў Лежневічах пабудавалі 6 дамоў па вуліцы Цэнтральная.

    У 2000 годзе калгас «Лежневічы» прыняў старшыня Леанід Вітольдавіч Расейна.

    Праз год калгас зноў аб’ядналі з калгасам «Савецкая Беларусь». Новая гаспадарка атрымала назву СВК «Лелюкінскі».
    (Працяг будзе).

    Прикольно почитать, встретить знакомые фамилии, с детства которые были на слуху.

    Категория: Мои файлы | Добавил: sensei | Автор: Валер Буяк
    Просмотров: 1612 | Загрузок: 0 | Комментарии: 2 | Рейтинг: 5.0/1 |
    Всего комментариев: 2
    2 sensei  
    0
    про деревню в моей статье - как арестовывали отца

    1 sensei  
    0
    создал станицы в белорусских wikipedia-ях про свою деревню
    Вёска Лежневiчы

    Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
    [ Регистрация | Вход ]
    Сделать бесплатный сайт с uCozCopyright MyCorp © 2024