Вот так представлена на сайте БелСАТа наша "Размова". На беларускай мове, извините, не понимающие по славянски.
Колькі б ні было падманутых укладчыкаў, судоў, абвінавачванняў у
злачынстве, людзі ўсё роўна цягнуцца да фінансавых пірамідаў і нясуць
туды свае грошы. Чаму гэтак адбываецца? Глядзіце ў «Размове Мацкевіча» гутарку з журналістам Валерам Буяком, які сам меў досвед удзелу ў «фінансавай пірамідзе».
«Фінансавыя
піраміды» абяцаюць сваім укладчыкам неверагодна хуткія тэмпы росту
іхнага капіталу. Выплата чарговых дывідэнтаў ажыццяўляецца за кошт новых
унёскаў і гэтак да моманту, пакуль запазычанасць «піраміды» не дасягае
крытычнага ўзроўню. «Маўродзі ў межах існай фінансавай сістэмы хоча
давесці яе абсурднасць і «кінуць». Ён змагаецца супраць адсоткавай
сістэмы, менавіта з ёй і працуе, – зазначае госць праграмы. – Калі
ўважліва паглядзець, то і наш Нацбанк працуе амаль як «піраміда». Бо дзе
больш за 10 % на год – гэта «піраміда».
Аднак МММ з Маўродзі на
чале таксама спрабуе падвесці пэўную ідэалогію пад сваю фінансавую
дзейнасць, паводле якой «піраміда» кшталту МММ – гэта спосаб дапамагчы
сабе ды іншым стаць багацейшымі. «Маўродзі – не толькі добры
матэматык, але і добры псіхолаг. Ён ставіць на матэматычныя разлікі ды
на чалавечую сквапнасць. Ён іх эксплуатуе дзеля сваёй ідэі. На
канкрэтных людзей – атрымаюць яны свае грошы ці не – напляваць. Грошы
для яго – толькі сродак маніпуляцыі людзьмі. Магчыма, нават каб стварыць
партыю і прыйсці да ўлады», – падкрэсліў Валер Буяк.